Анталогія беларускай эксперыментальнай драматургіі канца ХХ –пачатку ХХI стагоддзя –унікальнае шматзадачнае выданне, якое дае яскравае ўяўленне аб развіцці асаблівага вектара беларускай драматургіі і тэатра, звязаных са смелымі эстэтычнымі пошукамі, неканвенцыйнымі стратэгіямі пісьма і сцэнічных пастановак, стварэннем адмысловых мадэляў мастацкага ўніверсуму. Асновай для кнігі сталі матэрыялы зборніка п'ес "Нетутэйшыя", які рыхтаваўся ў канцы 1990-х - пачатку 2000-х гадоў сябрамі творчага руху "Бум-Бам-Літ", але так і не пабачыў свет. Сучаснае выданне дапоўнена некаторымі іншымі п'есамі прадстаўнікоў адзначанага літаратурнага пакалення, а таксама дэталëвым літаратуразнаўчым даследаваннем беларускага тэатральна-драматургічнага працэсу ў кантэксце сусветнага, творчымі маніфестамі, хронікай культурнага жыцця, каментарамі яго актыўных ўдзельнікаў, фотаздымкамі літаратурна-мастацкіх і тэатральных акцый і іншымі дакументамі. Праект прапануецца шырокай аўдыторыі: ад спецыялістаў у галіне сучаснага мастацтва да аматараў, зацікаўленых яго арыгінальнымі версіямі.
Кніга выйшла ў межах акцыі «33 кнігі для іншай Беларусі».
https://www.republik.ch/2023/09/21/gegen-die-repression-buecher-belarus
This unique anthology of the Belarusian experimental drama of the late 20th and early 21st centuries is a multifaceted publication. It gives a vivid idea of the development of a particular field of Belarusian drama and theatre associated with bold aesthetic searching, unconventional writing strategies and stage productions, and creating peculiar models of artistic universes. The book is based on Nietuteishyia ('Non-Natives'), a collection of plays prepared for publication in the late 1990s–early 2000s by representatives of the Boom-Bam-Lit literary and artistic movement. That edition never saw the light of day. The modern one includes supplements: a thorough literary study of Belarusian theatrical and dramatic process in the global context, art manifestos, a chronicle of cultural life, its active participants' comments, photographs of literary, artistic, and theatrical actions, and other documents. The anthology is addressed to different readers, from specialists in the field of contemporary art to amateurs interested in its original versions.
The book is part of the campaign "33 Books for Another Belarus".